понедельник, 17 ноября 2014 г.


Крытэрыі ацэньвання кантрольнай работы №1 
"Асноўныя паняцці хіміі"

Кантрольная работа ў 7 класе - 18.11.2014

Умею адрозніваць назвы рэчываў ад назваў прадметаў.
Выберыце назвы рэчываў з прыведзенага пераліку: цвік, жалеза, шклянка, вада, лінейка.
Умею вызначаць чыстыя рэчывы і сумесі.
Выберыце назвы чыстых рэчываў з прыведзенага пераліку: дыстыляваная вада, алюміній, газаваная вада, духі, шампунь.
Умею па хімічнай формуле вызначыць рэчывы малекулярнай і немалекулярнай будовы.
Выберыце формулы рэчываў малекулярнай  будовы з прапанаванага пераліку: Н2О, Fe, О2, Al.
Умею разлічваць адносную малекулярную і малярную масу рэчываў.
Магу вызначыць валентнасць элемента па хімічнай формуле.
Вызначыце валентнасць фосфару ў злучэннях: Р2О5, РН3, Са3Р2, Na3P
Магу скласці хімічную формулу па валентнасцях элементаў.
Умею вызначаць масавую долю элемента ў хімічным рэчыве па формуле.
Складзіце хімічныя формулы рэчываў, што змяшчаюць атамы кіслароду і паказаных элементаў з зададзенай валентнасцю: P(V), Да, C(IV), Mg.
Вылічыце масавую долю кіслароду ў адным са злучэнняў.
Умею вызначаць якасны і колькасны склад рэчыва па яго формуле.
Пакажыце якасны і колькасны склад рэчыва HNO3
Ведаю якім лічбам роўны велічыні NA, 1u, VM
Умею рабіць разлікі з дапамогай разліковых формул
n=N/NA, n=m/M,  n=V/VM, w=Ar a/ Mr
Вызначыце лік малекул і масу вады Н2О хімічнай колькасцю 2,5 моль.

понедельник, 10 ноября 2014 г.

Крытэрыі ацэньвання
Практычнай работы “Хімічная колькасць рэчыва”
Заданне 1.
Правільна вызначэна малярная маса рэчыва
Запісана формула для разліка масы па хімічнай колькасці
Праведзены і запісаны разлікі масы рэчыва
Порцыя рэчыва правільна ўзважана на шалях
Запісы зроблены акуратна і адпавядаюць узору
Заданне 2
Дакладна адмераны патрэбны аб'ём вады
Вызначана маса вады па яе шчыльнасці і аб'ёме, запісана формула для разліку
Правільна знойдзены і запісаны адносная малекульная і малярная маса вады
Запісана формула для разліку хімічнай колькасці вады па масе і малярнай масе
Прыведзены разлікі
Запісы зроблены акуратна і адпавядаюць узору
Заданне 3
Запісана формула, зроблены разлікі масы вады па хімічнай колькасці
Запісана формула, зроблены разлікі аб’ёма па масе і шчыльнасці
Паказана залежнасць адной велічыні ад другой, зроблены разлікі
Заданне 4
Нарысованы куб неабходнага памера
Запісана формула і вымераны аб’ём куба
Разлічына хімічная колькасць газа па аб’ёму
Знойдзена малярная маса газу і маса газу ў кубе
Творчае заданне