Крытэрыі ацэньвання кантрольнай работы №1
"Асноўныя паняцці хіміі"
Кантрольная работа ў 7 класе - 18.11.2014
Умею адрозніваць назвы рэчываў ад назваў прадметаў.
Выберыце назвы рэчываў з прыведзенага пераліку: цвік, жалеза, шклянка, вада, лінейка.
Умею вызначаць чыстыя рэчывы і сумесі.Выберыце назвы чыстых рэчываў з прыведзенага пераліку: дыстыляваная вада, алюміній, газаваная вада, духі, шампунь.
Умею па хімічнай формуле вызначыць рэчывы малекулярнай і немалекулярнай будовы.
Выберыце формулы рэчываў малекулярнай будовы з прапанаванага пераліку: Н2О,
Fe, О2, Al.
Умею разлічваць адносную малекулярную і малярную масу рэчываў.Магу вызначыць валентнасць элемента па хімічнай формуле.
Вызначыце валентнасць фосфару ў злучэннях: Р2О5, РН3, Са3Р2, Na3P
Магу скласці хімічную формулу па валентнасцях элементаў.
Умею вызначаць масавую долю элемента ў хімічным рэчыве па формуле.
Складзіце хімічныя формулы рэчываў, што змяшчаюць атамы кіслароду і паказаных элементаў з зададзенай валентнасцю: P(V), Да, C(IV), Mg.
Вылічыце масавую долю кіслароду ў адным са злучэнняў.
Умею вызначаць якасны і колькасны склад рэчыва па яго формуле.
Пакажыце якасны і колькасны склад рэчыва HNO3
Ведаю якім лічбам роўны велічыні NA, 1u, VM
Умею рабіць разлікі з дапамогай разліковых формул
n=N/NA, n=m/M, n=V/VM, w=Ar ∙a/ Mr
Вызначыце лік малекул і масу вады Н2О хімічнай колькасцю 2,5 моль.
Вызначыце лік малекул і масу вады Н2О хімічнай колькасцю 2,5 моль.
Комментариев нет:
Отправить комментарий